Аляксандр Лукашэнка патрабуе празрыстых тарыфаў у дзейнасці ЖКГ, у тым ліку на электраэнергію.
На важнасць гэтага пытання кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу сёння ў час наведвання Гродзенскай ГЭС.
«Мы павінны ведаць і празрыста паглядзець на ўсе тарыфы ў ЖКГ», - падкрэсліў ён. Ён адзначыў, што пры прызначэнні міністра энергетыкі Уладзіміра Патупчыка ставіў такую задачу.





