У Расіі пачаўся дэфіцыт харчовай солі з-за скарачэння паставак з Украіны.
Пра гэта ў пятніцу, 14 лістапада, заявіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі РФ Андрэй Волкаў.
«Паказчыкі (у Расіі) харчовай солі заніжаныя. Гэта звязана з досыць вялікай колькасцю солі з Украіны», — распавёў ён.
Па словах намесніка міністра сельскай гаспадаркі, бізнэсу раней было выгадна пастаўляць соль з Украіны, чым з іншых краін. Таксама ён дадаў, што з-за сітуацыі адбываецца пошук новых пастаўшчыкоў.





