Па заканчэнні матчу рыжскіх і мінскіх дынамаўцаў, у якім госці саступілі 1:4, беларускія фанаты, што прыбылі на гульню ў сталіцу Латвіі, прыкладна на чвэрць гадзіны заблакавалі выезд з «Арэны-Рыга» аўтобуса з хакеістамі мінскага клуба, патрабуючы выхаду капітана каманды Аляксея Калюжнага.

Спачатку ролю парламенцёра ад клуба прыняў генеральны менеджар «зуброў» Уладзімір Беражкоў, але пазней да яго ўсё такі далучыўся і Калюжны.

У ходзе прыкладна 5-хвіліннага дыялогу Аляксея з тарсідай ён паспрабаваў пераканаць заўзятараў паставіцца да часовых праблемаў каманды, што саступіла ў чатырох матчах запар, з разуменнем.

«Зразумейце, што ў кожнага клуба ў ходзе сезона бываюць ўзлёты і крызісы. Ведаю, пра што кажу, я быў чэмпіёнам. Дык вось у адзін з чэмпіёнскіх гадоў маскоўскае «Дынама» на нейкім адрэзку саступіла ў 11 матчах запар. І ўсё роўна ўзяло золата! Вызначце дэлегаты ад заўзятараў, хай наведае распранальню. І ўбачыць, колькі цяпер нашых гульцоў выходзяць на лёд забінтаваныя і затэйпаваныя, на ўколах. Шмат каму наогул па медыцынскіх паказаннях цяпер нельга гуляць. Але яны гуляюць. І ваша падтрымка зараз для нас асабліва важная…» — сказаў Калюжны.

За час імправізаванага брыфінгу Калюжнага аўтобус з камандай здолеў такі выбрацца на вуліцу і адбыў разам з капітанам у рыжскі гатэль. Толькі Уладзімір Беражкоў застаўся і яшчэ прыкладна пятнаццаць хвілін адказваў на набалелыя пытанні прыхільнікаў «зуброў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?