couriermail.com.au
Прэзідэнт ЗША Барак Абама назваў дзеянні Расіі ва Украіне пагрозай ўсяму свету. Такую заяву ён зрабіў падчас выступу ва ўніверсітэце Квінсленда ў Аўстраліі.
Абама таксама паставіў у адзін шэраг «расійскую агрэсію» ва Украіне з ліхаманкай Эбола.
Паводле яго слоў, «мы ўзначальваем сусветную супольнасць, маючы справу з ліхаманкай Эбола ў Заходняй Афрыцы і ў супрацьдзеянні агрэсіі Расіі супраць Украіны, якая з'яўляецца пагрозай свету. У гэтым мы пераканаліся пасля жудаснай катастрофы MH17», - сказаў амерыканскі прэзідэнт.





