Маці амерыканскага сенатара, былога кандыдата ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі Джона Макейна — 102 гады.
Мужам Рабэрты Макейн быў адмірал Макейн, а адзін з сыноў стаў вядомым палітыкам. Праўда, гэта адбылося толькі пасля таго, як ён правёў амаль шэсць гадоў у палоне падчас В'етнамскай вайны.
Макейны па мужчынскай лініі — усе афіцэры.
Цікава, што сястра-блізнятка Рабэрты пражыла 99 гадоў. Тата пражыў 95, а маці — 87. Так што ўвесь яе род схільны да доўгажыхарства.
Сакрэт доўгажыхарства? Кансерватыўны лад жыцця, а яшчэ: «Дзеці былі для мяне заўжды не цяжарам, а радасцю», — казала спадарыня Макейн.





