У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылося пасяджэнне камітэта УЕФА па дысцыплінарных і этычных пытаннях, на якім быў разгледжаны інцыдэнт з праявай расізму на «Барысаў-Арэне» падчас матчу Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і данецкім «Шахцёрам» 21 кастрычніка, паведамляе сайт беларускага клуба.
Па выніках пасяджэння камітэт прыняў рашэнне закрыць для заўзятараў сектар D1 (на ім звычайна знаходзяцца фанаты БАТЭ),
з якога гучалі расісцкія выкрыкі, на адзін матч. Гэта будзе гульня з партугальскім «Порту» 25 лістапада. Допуск гледачоў на вышэйзгаданы сектар «Барысаў-Арэны» будзе забаронены.





