Польшча створыць брыгаду разведкі з базай у Беластоку ў рамках высілкаў па ўзмацненні сваёй групоўкі на ўсходніх межах.
Пра гэта заявіў на гэтым тыдні міністр абароны краіны Томаш Семоняк, піша polska-zbrojna.pl
На тле расейскай агрэсіі супраць Украіны Польшча раней абвясціла, што будзе пашыраць вайсковую інфраструктуру ў сваіх усходніх рэгіёнах і павялічыць там колькасць войскаў.
Брыгада будзе створаная на базе 18-га разведвальнага палка, які знаходзіцца ў Беластоку.
Усяго ў польскай арміі тры палкі разведкі — 2-гі, 9-ты і 18-ты. Кожны складаецца з 6 разведвальных ротаў, роты лагістыкі і штаба.
У той ж час міністр абароны Польшчы адзначыў, што працэс фармавання новага баявога злучэння можа зацягнуцца на некалькі гадоў:
«Гэта не тая рэч, якую можа зрабіць за тыдзень ці два».





