Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова (БГК) перамог у матчы пятага тура групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў. Сёння ў Брэсце БГК выйграў у харвацкага «Заграба» з лікам 26:22.
Перад гульнёй трэнер берасцейцаў Жэлька Бабіч назваў гульню матчам года, бо яго пераможца будзе мець большыя шанцы на плэй-оф.
ПСЖ — 8 (4 гульні), Кіль — 6 (4), Лагроньа — 4 (4), БГК — 4 (5), Заграб — 4 (5), Металург — 0 (4).
23 лістапада БГК згуляе з «Заграбам» у гасцях, 29 лістапада — матч з «Лагроньа» ў Брэсце, 6 снежня — з македонскім «Металургам» у гасцях, 15 і 19 лютага — з ПСЖ і «Кілем» у гасцях.
У плэй-оф выходзяць чатыры каманды з групы.





