junioreurovision.tv

junioreurovision.tv

14-цігадовы італьянскі выканаўца Вінчэнца Канцьела выйграў конкурс дзіцячага «Еўрабачання-2014», што прайшоў сёння на Мальце. Вінчэнца з баладай Tu primo grande amore набраў 159 балаў.

Балгарыя заняла 2-е месца (147 балаў), Арменія — 3-я (146), Мальта — 4-я (116), Расія — 5-я (96), Украіна — 6-я (73)

Беларуска Надзея Місякова з песняй на беларускай мове заняла 7-е месца з 71 балам.

Нідэрланды — 8-я (70 балаў), Кіпр — 9-ы (69), Сербія — 10-я (61), Грузія — 11-я (54), Славенія — 12-я (29), Швецыя — 13-я (28), Чарнагорыя — 14 (24), Сан-Марына — 15-е (21), Харватыя — 16-я (13).

Беларусь, дарэчы, двойчы перамагала на конкурсе: у 2005 і 2007 гг. Уласна беларускія гледачы аддалі першае месца Арменіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?