У Бразіліі тры чалавекі атрымалі тэрміны ад 20 да 23 гадоў за тое, што забілі і з'елі бяздомную жанчыну ў штаце Пернамбука. У судзе адзін з іх назваў забойства жанчыны этапам «рытуалу ачышчэння».
Акрамя таго, гэтыя трое прызналіся ў забойстве яшчэ двух жанчын. Паводле следства, мужчына і дзве жанчыны — ягоная жонка і палюбоўніца — заманівалі ахвяр да сябе дадому аб'явамі аб пошуку няні.
Паводле версіі абвінавачвання, яны, забіўшы бяздомную жанчыну, прыгатавалі з чалавечага мяса піражкі і быццам бы прадавалі іх суседзям.
Забойцы пры гэтым адмаўлялі паведамленні аб продажы піражкоў.





