Брытанскі прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран заявіў, што на саміце «Вялікай дваццаткі» ў Брысбене Расія атрымала ясны сігнал — спыніць умяшальніцтва ва Украіне ці атрымаць новыя санкцыі.
«Я думаю, што станоўчым вынікам гэтага саміту стала тое, што краіны ЕС і Амерыка ясна далі зразумець Расіі, як мы будзем рэагаваць на гэтую праблему», — сказаў Кэмеран перад адлётам з Аўстраліі.
«Гэты падыход застанецца нязменным і праз месяцы, і праз гады», — падкрэсліў ён.
Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін на саміце G20 апынуўся пад шквалам крытыкі з боку заходніх лідэраў у сувязі з умяшальніцтвам Масквы ў канфлікт на ўсходзе Украіны.
У нядзелю раніцай Пуцін датэрмінова пакінуў саміт «Вялікай дваццаткі».
Ён патлумачыў сваё рашэнне пакінуць Брысбэн да апублікавання выніковага камюніке загружанасцю графіка і неабходнасцю крыху паспаць.





