21 лістапада савет дырэктароў Радыё «Эхо Москвы» прагаласуе пытанне галоўнага рэдактара радыёстанцыі.
Дакумент аб завочным галасаванні за подпісам Міхаіла Лесіна вывешаны ў блогу «Эхо Москвы». Лесін — старшыня савета дырэктароў кампаніі «Газпром медыя», часткай якой з'яўляецца радыёстанцыя «Эхо Москвы», ён жа з'яўляецца і старшынёй савета дырэктараў радыёстанцыі.
На галасаванне вынесеныя тры пытанні.
Першым пунктам ідзе «Аб галоўным рэдактары «Эхо Москвы», а потым пра фармат вяшчання радыёканала і рэдакцыі.
Хутчэй за ўсё, неабходнасць пазапланавага галасавання паўстала пасля скандалу з твітам вядучага радыёстанцыі Аляксандра Плюшчава наконт смерці сына Сяргея Іванова.
Генеральны дырэктар канала звольніла вядучага, але супраць выступіў галоўны рэдактар Аляксей Венедзіктаў, сказаўшы, што звальненне супрацоўніка паводле статута радыёстанцыі — яго, галоўнага рэдактара, прэрагатыва. Тады Міхаіла Лесін, у якасці старшыні савета дырэктароў станцыі, нагадаў Венедзіктаву, што яго, Венедзіктава, звальненне — прэрагатыва савета дырэктароў.





