Пра новы фантастычны фільм НН пісала двойчы:
- Кіно: «Інтэрстэлар»
- «Інтэрстэлар»: антынавуковая казка пра навуку, якую варта паказаць беларускай Палаце прадстаўнікоў
Днямі сайт saligorsk.org звярнуў увагу на лекцыі ТED, якія дапамогуць вам лепш зразумець «Interstellar». Відэа па-ангельску, але даступныя рускія субтытры (тут пра тое, як іх уключыць, калі не ведаеце)
Запаволенне часу
Чаму 7 гадоў праходзяць на Зямлі на працягу за гадзіну, праведзеную на воднай планеце? Як Мэрфі-малодшая аказалася старэйшай за бацьку? Чаму Ларыса Грыбалёва выглядае так, як і дзесяць год таму? (Магчыма, гэта таксама звязана з міжзоркавымі падарожжамі)
5-мерная прастора
Што гэта на самай справе значыць быць у пяцімернай прасторы? Што адбываецца за даляглядам падзей?
Чорныя дзіркі і гравітацыя
У чым сакрэт Гарганцюа? Як гравітацыя і прастора звязаныя? Чаму Сандра Балак так ненавідзіць космас? (ОК, гэта іншы фільм)
Прыліўныя хвалі
Мы падазраем, што каласальныя хвалі на воднай планеце маюць нешта агульнае з прылівамі на Зямлі, выклікаемыя Месяцам на Зямлі. У фільме гэта не зусім патлумачана, магчыма, тлумачэнне прыроды цунамі на нашай планеце не будзе залішнім.
Трэці закон Ньютана
Не так часта героі, ахвяруючы сабой спасылаюцца на адзін з самых базавых законаў фізікі.Відэа дапаможа вам асвяжыць у памяці закон Ньютана і ў наступны раз, калі вам трэба будзе апраўдаць эпічнае рашэнне ў жыцці, зрабіць гэта будзе прасцей.





