Дзясяткі тысяч грузінаў пратэставалі ў суботу, 15 лістапада, у Тбілісі.
Фота REUTERS.
Фота REUTERS.
Фота REUTERS.
Фота REUTERS.
Фота REUTERS.
Мітынг быў арганізаваны галоўнай апазіцыйнай партыяй краіны «Адзіны нацыянальны рух».
Падставай для дэманстрацыі паслужылі планы Расіі заключыць з Абхазіяй дамовы аб пашырэнні інтэграцыі, у прыватнасці аб стварэнні сумесных войскаў, піша Бі-Бі-Сі.
Мітынгоўцы выступілі выступалі і супраць бяздзейнасці ўласнага ўрада, які, на іх думку, не прадпрымае намаганняў для абароны нацыянальных інтарэсаў дзяржавы.
Крытыкі ўрада кажуць, што ён занадта неахвотна крытыкуе Расію, асабліва ў сувязі з крызісам ва Украіне, які нагадвае узброены канфлікт Расіі і Грузіі ў 2008 годзе. Пасля гэтага канфлікту Расія заявіла аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.





