Сёння ў Станіцы Луганскай (гэта райцэнтр Луганскай вобласці) група баевікоў спрабавала прарвацца на тэрыторыю, якая знаходзіцца пад кантролем Украіны.

У сярэдзіне дня, прыкладна з 13:40, баевікі вялі люты артабстрэл пасёлка Станіца Луганская. Былі чуваць залпы з мінамётных установак і сістэм залпавага агню «Град».

«Каля 14:30 у раёне чыгуначнага пераезда група баевікоў здзейсніла спробу прарыву на тэрыторыю, кантраляваную законнай украінскай уладай», — паведамілі ў прэс-службе Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.

У ходзе бою загінулі два супрацоўнікі батальёна патрульнай службы міліцыі спецыяльнага прызначэння «Чарнігаў». Яшчэ адзін міліцыянт пазней памёр у шпіталі. Пяцёра праваахоўнікаў атрымалі раненні.

«Вораг панёс страты і быў адкінуты. Міліцэйскі гарнізон працягвае выкананне баявых задач па барацьбе з тэрарыстамі, а таксама па падтрыманні законнасці і правапарадку», — дадалі ў прэс-службе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?