Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў у інтэрв'ю нямецкай газеце Bild.

«Мы падрыхтаваліся да сцэнара поўнамаштабнай вайны, — паведаміў кіраўнік украінскай дзяржавы. — Украінская армія знаходзіцца ў значна лепшым стане, чым ўсяго пяць месяцаў таму».

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што цяпер Украіна «больш за ўсё прагне міру», але, на жаль, зараз вымушаная быць гатовая да найгоршых сцэнароў.

Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны апублікавала ў нядзелю звесткі аб тым, што прарасійскія баевікі і расійскія войскі ў зоне АТА рыхтуюцца да наступу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?