Прэзідэнт ЗША Барак Абама, прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ і прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбат падчас трохбаковай сустрэчы на саміце «Вялікай дваццаткі» ў Брысбене заявілі, што яны
будуць сумесна выступаць супраць «верагоднай анексіі Расіяй Крыму і яе дзеянняў па дэстабілізацыі ўсходняй Украіны».
Тры лідары былі аднадушныя ў меркаванні аб неабходнасці найхутчэйшага завяршэння расследавання і прыцягнення да адказнасці асоб, вінаватых у катастрофе рэйса MH17 ў небе над Данбасам.
Расія, як вядома адмаўляе сваю датычнасьць да вайны на ўсходзе Украіны і да катастрофы малайзійскага Боінга.
Нароўні з украінскай тэматыкай, лідары ЗША, Аўстраліі і Японіі абмеркавалі крытычную сітуацыі ў сувязі з успышкай ліхаманкі Эбола, «ліквідацыю паўночнакарэйскай ядзернай і ракетнай пагрозы» і «пытанні правоў чалавека ў Паўночнай Карэі, у тым ліку выкраданні», цытуе іх сумесную заяву агенцтва Ройтэрз.
Асобна абмяркоўвалася пытанне неабходнасці «мірнага ўрэгулявання, у адпаведнасці з міжнародным правам, марскіх спрэчак» паміж Кітаем і яго суседзямі наконт астравоў у Паўднёва-Кітайскім моры.





