Рэдкая недарэчнасць здарылася з жыхаром Гродзенскай вобласці. Раніцай ён набыў «Крайслер» і аформіў ўгоду. Па дарозе дадому кіроўца адчуў, што ў салоне пахне гарэлым, але не звярнуў на гэта ўвагі. Прадавец машыны папярэджваў яго, што ў «Крайслеры» прагарэў глушак.
Калі машына пад’ехала да брамы дома, з-пад капоту паваліў дым. Узгаранне тушылі выкліканыя ратавальнікі. У «Крайслера» ў выніку выгарэў салон і маторны адсек, інфармуе сайт Гродзенскай абласной ДАІ.