«Запрашаем у новы пяхотны батальён Сіл абароны Ізраіля — да «Львоў Іардана»… Жанчыны ў ім будуць трэніравацца разам з мужчынамі. Пастаўце лайк, каб пажадаць ім удачы!» — напісала прэс-служба ізраільскай арміі на сваёй старонцы ў Facebook.

Новы батальён лёгкай пяхоты будзе абараняць мяжу Ізраіля з Іарданіяй, якая ўжо доўгі час лічыцца мірнай.

«На мяжы стабільна, як і ў Каралеўстве (Іарданіі), як я разумею. У той ж час, мы не можам не звяртаць увагу на тыя складанасці, з якімі сутыкаецца Каралеўства Іарданіі, на пагрозы (для яго) з поўначы і поўдня. Сілы абароны Ізраіля мусяць быць гатовымі… Мы павінны падрыхтавацца да магчымых пераменаў», — адзначыў палкоўнік Офір Лівіюс.

Дзве траціны 18-гадовых ізраільцянак праходзяць тэрміновую вайсковую службу.

Дзве траціны 18-гадовых ізраільцянак праходзяць тэрміновую вайсковую службу.

Чакаецца, што батальён будзе цалкам сфарміраваны да канца 2016 года — усе жаўнеры будуць разам трэніравацца выжываць і весці баі ў цяжкіх умовах пустыні, камуфлявацца на амаль голай зямлі, збіраць выведныя дадзеныя. Перад гэтым спэцыяльным курсам яны пройдуць базавую падрыхтоўку на базе ізраільскай дэсантнай брыгады.

Звычайна жанчыны і мужчыны ў ізраільскай арміі служаць у розных адзінках, прычым жанчыны выконваюць дапаможныя, а не баявыя функцыі. Толькі ў адным ізраільскім батальёне — батальёне «Каракал» — жанчыны служаць нароўні з мужчынамі і выконваюць баявыя заданні, але там байцоў-мужчын не болей за 30%. У новым батальёне, як плануецца, жаўнераў абодвух палоў будзе прыкладна роўная колькасць.

Дзяўчына з батальёна «Каракал».

Дзяўчына з батальёна «Каракал».

Паступовая інтэграцыя жанчын у баявыя часткі ізраільскай арміі звязаная не толькі з палітычным пытаннем роўнасці палоў, але і з тым, што Ізраілю даводзіцца нарошчваць колькасны патэнцыял Узброеных сілаў на фоне росту ісламісцкай пагрозы.

У Беларусі ў армію традыцыйны прызываюць толькі мужчын.

У ЗША жанчыны маюць магчымасць служыць нароўні з мужчынамі, але па-ранейшаму ў арміі іх меншасць.

Далучаюць жанчын да абароннай справы і некаторыя еўрапейскія краіны, напрыклад, Нарвегія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?