Хоць улады Расіі даказвалі, што неўраджаю грэчкі няма, у крамах назіраецца ажыятажны попыт, а цэны падскочылі, у некаторых рэгіёнах нават удвая.

У Алтайскім краі — асноўным рэгіёне вырошчвання грэчкі ў Расіі — ураджай аказаўся на чвэрць ніжэйшы за леташні з прычыны дрэннага надвор'я ўвосені. Гэта выключа зніжэнне прапановы. Плюс да таго падзенне расійскага рубля на 40% за год спрыяе росту цэнаў.

У выніку цана грэчкі ў крамах вырасла з 30 да 45 расійскіх рублёў, а ў некаторых рэгіёнах дасягнула 70—100 рублёў, паведамляюць расійскія СМІ.

Рост цэнаў закране і Беларусь. Хоць наша краіна ў апошнія гады вырошчвае ўсё больш гэтай культуры, і крупы вырабу Скідзельскага і Гомельскага камбінатаў хлебапрадуктаў займаюць вялікую частку рынку, частку грэцкіх крупаў Беларусь імпартуе з Расіі і Кітая.

У апошні год грэчка каштавала ў Беларусі стабільна менш чым 10 тысяч за пакет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?