На цырымоніі ў Браціславе прысутнічалі прэздэнты (справа налева) Чэхіі Мілаш Земан, Германі Ёахім Гаук, Славакіі Андрэй Кіска і Польшчы Браніслаў Камароўскі.

На цырымоніі ў Браціславе прысутнічалі прэздэнты (справа налева) Чэхіі Мілаш Земан, Германі Ёахім Гаук, Славакіі Андрэй Кіска і Польшчы Браніслаў Камароўскі.

Чэхія і Славакія пачынаюць святы ў гонар 25-годдзя найбуйнейшай студэнцкай дэманстрацыі, з якой 17 лістапада 1989 г. пачалася Аксамітная рэвалюцыя — падзенне камунізму ў тагачаснай ЧССР і пераход краіны да рынкавай эканомікі.

Мірны пратэст у Міжнародны дзень студэнта выліўся ў сутыкненні з паліцыяй, якая збівала дэманстрантаў.

Праз месяц у Чэхаславакіі з'явіўся першы за 41 год некамуністычны ўрад, а 29 снежня 1989 г. Вацлаў Гавэл стаў прэзідэнтам федэрацыі па выніках галасавання парламента.

У 1993 годзе Чэхія і Славакія перажылі так званы «Аксамітны развод», стаўшы дзвюма асобнымі дзяржавамі.

Аднак, паводле апытанняў гэтага года, больш за 16% чэхаў ўсё яшчэ мараць аб вяртанні да камунізму.

У Славакіі адмянілі святочны канцэрт, вызначаны на панядзелак, паколькі выканаўцы не жадалі асацыявацца з яго арганізатарам - кіруючай партыяй СМЕР.

Пры гэтым 84% жыхароў Чэшскай рэспублікі ведаюць пра свята 17 лістапада, які цяпер афіцыйна называецца Днём барацьбы за свабоду і дэмакратыю.

У Славакіі, дзе большасць насельніцтва таксама пазітыўна ацэньвае падзеі 25-гадовай даўніны, свята называецца Днём барацьбы супраць таталітарызму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?