Мясцовыя выбары ў Польшчы зафіксавалі невялікае падзенне папулярнасці лібералаў з Грамадзянскай платформы (польскае скарачэнне PO) і рост падтрымкі кансерватараў з партыі «Закон і справядлівасць» (PIS). Аднак з улікам галасоў за партнёра PO па кааліцыі, Польскую сялянскую партыю, урад захоўвае высокі давер.

Згодна з вынікамі экзіт-полаў, Грамадзянская платформа набірае каля 27% галасоў. У «Закона і справядлівасці» — каля 32%. Сялянская партыя атрымала 17. Саюз дэмакратычных левых сілаў — 9. Як заўжды на мясцовых выбарах, істотную долю галасоў сабраді незалежныя кандыдаты.

Хоць у многіх вялікіх гарадах, у тым ліку Варшаве, пройдзе другі тур, ужо ясна, што кандыдаты правіцы не перамогуць ні ў адным з іх.

На Падляшшы, дзе жыве беларуская меншасць, таксама ўпершыню адносную большасць атрымаў PIS, Грамадзянская платформа другая, Сялянская партыя на трэцім месцы. А вось Лявіца, калі верыць апытанням у дзень выбараў, пагоршыла свой вынік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?