Шлях GPS-трэкераў ад вёскі Новае Дзявяткіна да Фінскага заліва. 

Шлях GPS-трэкераў ад вёскі Новае Дзявяткіна да Фінскага заліва. 

Група экаактывістаў правяла эксперымент, у якім спусцілі некалькі GPS-датчыкаў ва ўнітаз кватэры ў вёсцы Новае Дзявяткіна.

Жыхары гэтага прыгарада Пецярбурга, які актыўна забудоўваецца новымі шматпавярховымі дамамі, скардзяцца, што каналізацыйныя сцёкі з вёскі не паступаюць на станцыю ачысткі, а зліваюцца ў мясцовую рэчку.

Сачэнне за шляхам GPS-трэкераў паказала, што тыя сапраўды не трапілі ў каналізацыю — у гэтым выпадку яны б не змаглі перадаваць сігнал. Датчыкі ўсплылі ў мясцовым ручаі ў вёсцы Новае Дзявяткіна, затым трапілі ў прыток Нявы раку Охта, выплылі ў Няву і з ёю — у Фінскі заліў.

Цікавым момантам у гэтай гісторыі з'яўляецца тое, што грошы на будаўніцтва станцый ачысткі каналізацыйных сцёкаў у Санкт-Пецярбургу праз Фінляндыю выдзяляў Еўрасаюз у рамках праграмы «Паўночнае вымярэнне».

Адзін з пунктаў фінскай праграмы прадугледжвае спыненне прамых збросаў каналізацыйных сцёкаў у Няву. Паводле праграмы, будаўніцтва Паўднёва-Заходніх ачыстных збудаванняў у Пецярбургу на грошы Фінляндыі было завершана ў 2005 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?