Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, які знаходзіцца ў Славакіі, сустрэўся ў нядзелю з удзельнікамі саміту краін Вышаградскай чацвёркі — прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім, лідарам Чэхіі Мілашам Земанам, кіраўніком Славакіі Андрэем Кіскам і прэзідэнтам Венгрыі Янашам Адэрам. Прэзідэнты краін V4 абмеркавалі з кіраўніком Украіны сітуацыю ў яго краіне і паабяцалі яму ўсялякую палітычную і эканамічную падтрымку.

«Прэзідэнты Парашэнка і Камароўскі 20 лістапада разам наведаюць Малдову для падтрымкі яе еўраінтэграцыі», — напісаў Цэгалка ў сваім мікраблогу ў Twitter.

Малдова ўдзельнічае ў праграме ЕС «Усходняе партнёрства», якая накіравана на развіццё інтэграцыйных сувязяў Еўрасаюза яшчэ з пяццю рэспублікамі былога СССР: Украінай, Азербайджанам, Арменіяй, Грузіяй і Беларуссю. У чэрвені бягучага года Малдова, Украіна і Грузія адначасова падпісалі пагадненне аб асацыяцыі з ЕС.

Акрамя таго, як паведамляецца на сайце ўкраінскага прэзідэнта, Парашэнка запрасіў Камароўскага наведаць Украіну ў пачатку наступнага года. Прэзідэнт Польшчы запрашэнне прыняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?