фота Радыё Свабода

фота Радыё Свабода

Міністэрства юстыцыі Швецыі дазволіла экстрадыцыю Вольгі Класкоўскай у Беларусь,

пра гэта паведаміла яе маці Людміла Класкоўская пасля тэлефоннай размовы з дачкой.

Пра рашэнне Мінюста Вольга Класкоўская была пісьмова апавешчаны ў турме. Зараз вырашаюцца тэхнічныя пытанні экстрадыцыі, забіраць Вольгу з шведскай турмы прыйдзецца прадстаўнікам беларускіх праваахоўных органаў.

Па словах Людмілы Класкоўскай, Мінюст Швецыі нарэшце знайшоў «сур'ёзныя падставы для экстрадыцыі, бо ў Беларусі ў Вольгі ёсць непаўнагадовая дачка і маці». Людміла Класкоўская таксама ўпэўненая, што на рашэнне шведскіх уладаў аказалі сур'ёзны ўплыў неаднаразовыя звароты да іх яе, дачкі і Генеральнай пракуратуры Беларусі. «Мы не дамагліся ў Швецыі справядлівасці, цяпер усё ў руках асабліва беларускіх уладаў», - адзначыла маці Вольгі.

Людміла Класкоўская паведаміла, што пасля вяртання ў Беларусь Вользе прыйдзецца пэўны час знаходзіцца ў СІЗА, а Вярхоўны суд павінен будзе вырашыць яе далейшы лёс — які тэрмін і дзе адбываць. Пры гэтым, па словах маці, ёсць шанец на ўмоўна-датэрміновае вызваленне. 

Грамадзянка Беларусі Вольга Класкоўская была затрыманая вясной 2013 года ў горадзе Ханінгу па падазрэнні ў замаху на забойства былога мужа. Да гэтага яна некалькі гадоў жыла ў Швецыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?