Reuters.com

Reuters.com

На падкантрольных баевікам частках Данецкай і Луганскай абласцей Украіны знаходзіцца каля 7000 расійскіх вайскоўцаў.

Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў сказаў у інтэрв'ю «Insider».

«Абстрактны прагноз такі: мы на парозе наступнага этапу поўнамаштабнага ўварвання. На тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей у апошнія тыдні сканцэнтраваліся групы расійскіх войскаў. Каля 7 000. Пра гэта нашы дыпламаты заяўляюць публічна», — заявіў ён.

Авакаў не змог спрагназаваць, калі будзе ўварванне. Паводле яго слоў, «усё залежыць ад нашай гатоўнасці і кансалідацыі».

Ён заявіў, што да поўнамаштабнай вайны з Расіяй, якая ў сто разоў пераўзыходзіць украінскую армію, Украіна не гатовая, аднак здаваць без бою тэрыторыю ніхто не будзе.

«На сённяшні дзень да поўнамаштабнай вайны з расійскай арміяй, якая ў сто разоў пераўзыходзіць нашу, зразумела, што мы не гатовыя. Але здаваць тэрыторыю без бою ніхто не будзе», - заявіў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?