Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ведае, што Еўрапейскі Саюз не будзе пасылаць сваіх салдат ваяваць за Украіну.
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв'ю газеце Bild, апублікаваным у панядзелак 17 лістапада.
«Мы цалкам ўсведамляем, што ЕС не будзе пасылаць войскі ва Украіну. Што нам трэба, гэта ваенна-тэхнічнае садзейнічанне. Мы ўжо звярнуліся да некаторых краінаў, і я ўпэўнены, што мы атрымаем вялікую падтрымку», — адзначыў прэзідэнт Украіны.