Беленькі падчас мітынгу ў Курапатах 2 лістапада 2014 г., фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by
Намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі прызнаны вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў — 2 лістапада падчас шэсця ў Курапаты і 9 лістапада на жалобным мітынгу ў Лошыцы.
За неўзгадненне з міліцыяй захадаў бяспекі падчас вулічных акцыяў ён мусіць выплаціць 20 базавых велічыняў — 3 мільёны рублёў.
Пасля акцый на Юрася Беленькага склалі тры пратаколы — за тое, што ён як адказны за правядзенне гэтых вулічных акцыяў не ўзгадніў з міліцыяй захады бяспекі. Паводле Юрася Беленькага, пратаколы былі складзеныя беспадстаўна. Ён лічыць, што ў тым, як прайшлі жалобныя акцыі на Дзяды, няма і намёку на тое, каб з боку ўладаў былі абвінавачваньні ў нейкіх парушэннях.





