У судзе Гомельскага раёна 14 лістапада вынесены прысуд 30-гадоваму мясцоваму жыхару, які абвінавачваецца на падставе ч. 3 арт. 167 КК (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару, учыненыя адносна заведама малалетняга).

Педафіл прысуджаны да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Матэрыяльнай кампенсацыі маральнага ўрону законныя прадстаўнікі пацярпелых не патрабавалі 

Прысуд пакуль не набыў моц. 

Злачынства было ўчынена 13 студзеня, на Стары новы год. Двое 10-гадовых хлапчукоў вечарам гулялі па вуліцы, калі да іх пад'ехаў на машыне абвінавачваны.

Мужчына ў камуфляванай куртцы, які выйшаў з машыны, назваўся супрацоўнікам міліцыі і запытаў у дзяцей, чаму ў іх няма флікераў.

Затым сказаў, што неабходна праехаць у аддзел міліцыі для складання пратакола і штрафу. Хлопчыкі селі ў машыну да незнаёмца, які павёз іх у бок лесу і там учыніў гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару. 

Бацькі тым часам занепакоіліся, тэлефанавалі дзецям на мабільныя тэлефоны, але званкі абрываліся. Калі дзеці вярнуліся і расказалі бацькам пра тое, што здарылася, тыя адразу ж звярнуліся ў міліцыю. У эфір перададзены прыкметы меркаванага злачынца. Усе нарады міліцыі Гомеля і Гомельскай вобласці былі аператыўна праінфармаваныя пра гэта.

Супрацоўніку міліцыі прапаршчыку Аляксандру Ярохаву прыкметы мужчыны падаліся знаёмымі — яны нагадалі яму мужчыну, які працаваў недалёка ад яго дома. Міліцыянер перадаў інфармацыю пра знаходжанне меркаванага злачынца камандзіру роты, і неўзабаве зламыснік быў затрыманы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?