Прыгоды Шэрлака Холмса: апавяданні / Артур Конан Дойл. — Мінск: Кнігазбор, 2014. — 344 с.
Кніга выйшла ў дзвюх серыях — «PostScriptum» (часопіса «ПрайдзіСвет») і «Кнігарня пісьменніка» (Саюза беларускіх пісьменнікаў).
«Прыгоды Шэрлака Холмса» — першы зборнік апавяданняў пра знакамітага дэтэктыва, надрукаваны ў 1892 годзе, пасля аповесцяў «Эцюд у пунсовым» (1887) і «Знак чатырох» (1890). Зборнік улучае 12 апавяднняў, сярод якіх шмат добра вядомых і пазнавальных твораў, напрыклад, «Скандал у Багеміі» ці «Стракатая стужка», што неаднаразова экранізаваліся і пераасэнсоўваліся», — адзначылі выдаўцы.
Кнігу англійскага пісьменніка пераклалі Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Алена Казлова, Аляксей Арцёмаў, Алена Пятровіч.
Прачытаць апавяданне «Стракатая стужка» можна тут.





