Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, пасля з'яўлення відэа бойкі ў інтэрнэце, у міліцыю звярнуўся неабыякавы чалавек. Ён і назваў асобы нападнікаў.
Нагадаем, здарэнне адбылося 3 лістапада каля 18 гадзін у краме на вуліцы Бельскага. Хлопцы накінуліся на 44-гадовага мужчыну. Камеры відэаназірання зафіксавалі бойку.
Хлопцаў затрымалі. Ім па 22 і 23 гады. Адзін з іх быў судзімы за крадзеж.
Заведзена крымінальная справа за хуліганства, здзейсненае групай асоб.





