telegraf.by.
«Прэміі HR-брэнд Беларусь» уручаецца кампаніям, якія стварылі самыя паспяховыя праекты для актуальных і патэнцыйных супрацоўнікаў на працягу 2013 і 2014 года.
Журы вызначыла пераможцаў у чатырох асноўных намінацыях «Рэспубліка», «Рэгіён», «Свет» і «Сталіца».
У намінацыі «Рэспубліка» перамог праект аднаго з лідараў IT-індустрыі — кампанія Itransition. У кампаніі працуе больш за 1200 IT-спецыялістаў, сярэдні ўзрост якіх складае 25 гадоў. Кампанія арганізавала адкрыты інтэлектуальны конкурс для маладых «айцішнікаў» — Itransition Opener 2014, які сабраў больш за 3000 удзельнікаў. І прыцягнуў мэтавую аўдыторыю патэнцыйных супрацоўнікаў кампаніі.
У намінацыі «Рэгіён» першай стала сетка крамаў «5 элемент». У сваім праекце «Паціа» кампанія ўжыла сучасныя гульнявыя тэхналогіі пры найманні і адаптацыі маладых супрацоўнікаў, што станоўча паўплывала на рашэнне новых бізнес-задач.
У намінацыі «Свет» лідзіраваў праект кампаніі Wargaming, што не дзіўна. За паўтара года кампаніі ўдалося прыцягнуць у мінскі офіс кампаніі 1147 супрацоўнікаў, з якіх больш за 60% — унікальныя спецыялісты ў IT-сферы.
Генеральным партнёрам мерапрыемства, мабільным аператарам МТС, была заснаваная спецыяльная намінацыя, у якой перамог «Піўзавод Аліварыя». Праект Carlsberg Group выступіў з праектам «Культура пераможцаў», прысвечаным стварэнню моцнай карпаратыўнай культуры.
Сярод фіналістаў прэміі — «МТБанк», «Прыёрбанк», «Атлант-М», Streamline.





