Ордэнам «За службу Радзіме» III ступені ўзнагароджаны палкоўнік унутранай службы Вікенцій Варыкаш, палкоўнік Аляксандр Мінаў і генерал-маёр унутранай службы Васіль Сцепаненка.

Ордэна «За асабістую мужнасць» уганараваны пасмяротна старшы лейтэнант міліцыі Павел Груздзеў.

Ордэнам Пашаны адзначаны генеральны канструктар - начальнік навукова-тэхнічнага цэнтра ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» Аляксандр Ягораў, начальнік упраўлення адукацыі і сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета Міністраў Алена Сівалобава, старшыня савета Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Уладзімір Шокаў.

Рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання Вячаслаў Шаршуноў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.

Акрамя таго, шэраг ваеннаслужачых, супрацоўнікаў МУС і МНС узнагароджаны медалямі «За адзнаку ў воінскай службе», «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку», «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый».

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны артыст заслужанага калектыву Беларусі ансамбля народнай музыкі «Бяседа» Мікалай Алешка, артыст-вакаліст (саліст) — вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Таццяна Гаўрылава, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Уладзімір Гаўрыловіч, дырэктар Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў Лілія Міцура. Гэтай жа ўзнагароды ўдастоены загадчык музычнай часткі філармоніі для дзяцей і юнацтва Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі Уладзімір Саўчык, мастацкі кіраўнік музычнай гасцёўні Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі Таццяна Старчанка, дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ Віктар Шадурскі, дэкан факультэта прафесійнага развіцця спецыялістаў адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Уладзімір Янчук.

Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь» прысвоена галоўнаму рэдактару газеты «Рэспубліка» ўстановы Адміністрацыі прэзідэнта «Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссия» Анатолію Лемяшонку, а таксама генеральнаму дырэктару Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Віктару Старавойтаву.

Ганаровае званне заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі прысвоена дырэктару філіяла «Сервалюкс Агра» СЗАТ «Сервалюкс» Васілю Мазурыку, ганаровае званне заслужанага будаўніка Беларусі — дырэктару ААТ «Упраўленне механізацыі нумар 79» Сяргею Старасветаву і генеральнаму дырэктару ААТ «Гроднажылбуд» Алегу Ушкевічу.

Старшаму трэнеру нацыянальнай каманды Беларусі па мастацкай гімнастыцы Вікторыі Кушнір прысвоена ганаровае званне заслужанага работніка фізічнай культуры і спорту Беларусі.

Ганаровае званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» прысвоена трэнеру-выкладчыку па грэка-рымскай барацьбе Барысаўскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Алегу Ажыгаву і трэнеру-выкладчыку па веласпорце Рэчыцкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву нумар 1 Пятру Хрытонаву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?