Як расказаў агенцтву БЕЛТА супрацоўнік прэс-службы Гродзенскага УУС Міхаіл Кузняцоў, жыхар Ваўкавыска прапанаваў сваёй дзяўчыне, жыхарцы Шчучына, прыняць наркотыкі. Тая пагадзілася, бо і раней яна ўжо ўжывала наркотыкі. Па дозу яны паехалі ў Гродна. За рулём аўтамабіля быў іх трэці сябар.

Аднак наркадылер прадаў маладым людзям парашок, які з'яўляецца канцэнтратам наркатычнага рэчыва і выкарыстоўваецца ў курыльных міксах. Доза такой «хуткасці» і прывяла да трагедыі. Удыхнуўшы парашок, усе трое паехалі дахаты і па дарозе ім стала кепска. Кіроўца паспеў спыніць машыну каля вёскі Алекшыцы Бераставіцкага раёна.

Аўтамабіль стаяў там даволі доўга і звярнуў на сябе ўвагу. Міліцыянеры знайшлі гаспадара легкавіка памерлым, яго сябры былі ў цяжкім стане, іх адправілі ў рэанімацыю. Хлопца і дзяўчыну выратавалі, але якія наступствы будзе мець здарэнне для іх здароўя, пакуль невядома. Яны ўжо далі паказанні следству і знаходзяцца ў сваякоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0