Таварыскі матч футбольных зборных Беларусі і Мексікі пройдзе 18 лістапада на «Барысаў-Арэне». Жывая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь-2», пачатак а 19.55.
Гэта будзе, магчыма, апошні матч, у якім каманду ачольвае выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера Андрэй Зыгмантовіч. Бліжэйшым часам галоўным трэнерам беларускай зборнай па футболе мае быць прызначаны Аляксандр Хацкевіч.





