Зіма можа прыйсці ў Беларусь ужо на гэтым тыдні — пакуль яшчэ не лютая і бязлітасная, але дастаткова халодная. Пакуль не прыйшла сапраўдная сцюжа, можна прыкупіць цёплых рэчаў. TheHuffington Post сабраў 21 цёплы зімовы гаджэт.
Награвальнік рушнікоў
Награвальік ласьёну для скуры
Парткі з награвальнікам на батарэі
Шкарпэткі з награвальнікам на батарэі
Куртка з награвальнікам на батарэі
Пальчаткі з награвальнікам на батарэі.
Чахол для руля з падагрэвам
Аўтамабільнае крэсла з падагрэвам
Коўдра-накідка з падагрэвам ад USB
Офіснае крэсла з падагрэвам і вібрацыяй
Мышка з падагрэвам ад USB
Грэлка-падстаўка пад ногі, шматпазіцыйная
Партатыўны награвальнік ежы Crock-Pot
Тапкі з падагрэвам ад USB
Сядушка для ўнітза з падагрэвам
Коўдра з падагрэвам, з аўтаадключэннем
Спальнік з падагрэвам
Пальчаткі ў форме тостаў з падагрэвам ад USB
Накідка на шыю з падагрэвам
Матрац з падагрэвам
Кубак, які грэе рукі, без знешняга сілкавання
Усе гаджэты прадаюцца на Amazon, але далёка не ўсе пастаўляюцца за межы ЗША. У сучасным свеце гэта не бяда — практычна любую ўдалую ідэю скапіююць у Кітаі. А гэта значыць, іх копіі можна будзе знайсці на AliExpress, TaoBao, TinyDeal і іншых кітайскіх інтэрнэт-магазінах з дастаўкай у Беларусь, а тое і ў беларускіх крамах падарункаў.
Што прыкупілі бы сабе да зімы? Ці можаце пахваліцца сваім гаджэтам з падагрэвам? Хатнія жывёлы не ўлічваюцца!





