Чыгуначныя фанаты на сабе адчулі, што такое звышвысокая хуткасць цягніка на магнітнай падушцы.
15 лістапада 100 пасажыраў ды прадстаўнікі грамадскасці прынялі ўдзел у выпрабаваннях у прэфектуры Яманасі ў цэнтральнай Японіі.
Цэнтральна-японская чыгунка выпрабоўвае цяпер эксперыментальную хуткасную чыгунку «Сінкансэн», якая злучыла найбуйнейшыя гарады краіны.
Выпрабаванні на эксперыментальным участку чыгункі даўжынёй 42,8 км паміж гарадамі Уэнахара і Фуэфукі працягнуцца восем дзён.
Цягнікі на магнітнай падушцы развіваюць нават большую хуткасць, чым знакамітыя хуткасныя цягнікі, якія ездзяць з 320 км/г.





