Жыхары Брэста 17 лістапад маглі на свае вочы ўбачыць віртуозную працу выдатнага французскага пекара Мішэля Галае. 15 лістапада француз выступіў у Віцебску, 16-га паказваў, як правільна рабіць французскую выпечку, у сталіцы.

Серыя майстар-класаў праходзіць у крамах гандлёвай сеткі «Еўраопт» у рамках маркетынгавай кампаніі па заваяванні лаяльнасці новых спажыўцоў.

«Еўраопт» імкнецца памяняць ўжо сфармаванае ўяўленне беларусаў аб сваіх крамах як месца, дзе атаварваюцца людзі з нізкім узроўнем даходаў.

Новы праект «Французская выпечка ад Мішэля Галае» — заклік да купцоў успрымаць «Еўраопт» па-іншаму. У верасні пекары «Еўраопта» прайшлі спецыяльнае навучанне ў Францыі.

Французская выпечка рыхтуецца па «доўгай» метадалогіі: без паскаральнікаў і сумесяў. На прыгатаванне партыі выпечкі пры такіх умовах траціцца да пяці гадзін.

Вельмі характэрна, што ў канцы лета «Еўраопт» першым сярод буйных прадуктовых рытэйлераў адкрыў інтэрнэт-краму. З’яўленне ў Магілёве, Мінску і Слоніме гандлёва-забаўляльных комплексаў «Е-сіці» падкрэслівае новыя падыходы ўладальнікаў да свайго фармата гандлю і брэнда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0