Пра гэта заявіў у Мінску міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, выступаючы на сумесным пасяджэнні калегій МЗС Беларусі і Расіі.
«Палітычны крызіс ва Украіне гранічна абвастрыў накал супярэчнасцей, сфармаваў высокі ўзровень недаверу ў свеце», — адзначыў Макей.
«Наш свет апынуўся на парозе новай халоднай вайны», — падкрэсліў кіраўнік беларускага МЗС.
Па словах Макея, «нескаардынаванасць дзеянняў міжнароднай супольнасці, імкненне асобных дзяржаў змяніць бягучы баланс сіл не толькі ў Еўропе, але і ў цэлым у свеце спрыяе паглыбленню і пашырэнню канфліктаў».
«Мы сталі сведкамі таго, як спробы падбудаваць пад сябе сітуацыю ў няўгодных краінах прывялі да маштабных наступстваў», — сказаў Макей.
Міністр заявіў, што Беларусь і Расія сутыкнуліся «з новымі выклікамі з боку Захаду».
Таксама, працягнуў Макей, «ЗША працягваюць дзейнічаць па стварэнні ПРА, павышаецца актыўнасць НАТА каля нашых межаў».
«Усё гэта патрабуе ад нас своечасовага рэагавання», — адзначыў кіраўнік МЗС Беларусі.





