Камітэтам па абароне правоў спажыўцоў Міністэрства нацыянальнай эканомікі выяўлены неадпаведны патрабаванням харчовай бяспекі алкаголь расійскай вытворчасці.

«Па прычыне неадпаведнасці патрабаванням харчовай бяспекі забаронена рэалізацыя насельніцтву на тэрыторыі Рэспублікі Казахстан алкагольная прадукцыя вытворчасці РФ: гарэлка —»Талка», «Империя», «Дикий гусь», «Зеленая марка «Ржаная», «Русский гарант качества», «Рублевка», «Посольская»; піўныя напіткі — «Miller Genuine Draft», «Hoegaarden White» белое; піва — «Grolsch» Premium Lager», «Brahma», «Pilsner Urguell», «Жигули» барное, бархатное, «Жигулевское» арыгінальнае, «Бад», «Lowenbrau Original» арыгінальнае», - гаворыцца ў паведамленні.

Камітэт рэкамендуе спажыўцам і прадпрымальнікам звяртаць увагу на дадзеную прадукцыю, каб пазбегнуць непрыемных пакупак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?