Тэрарысты, узброеныя сякерай, нажамі і пісталетам, напалі раніцай на сінагогу ў Ерусаліме. Яны забілі чатырох чалавек і паранілі восем, у тым ліку дваіх дзяцей. Паводле папярэдніх звестак, нападнікі былі палесцінцамі.

Напад адбыўся досыць далёка ад Старога горада, дзе размяшчаюцца Храмавая гара і Сцяна Плачу, — у ультраартадаксальным раёне Ар-Ноў на захадзе Ерусаліма, прыкладна за 10 км ад Старога горада. Тут на ціхай вуліцы знаходзіцца будынак, у якім размяшчалася некалькі сінагог, а таксама аўдыторыя для навучэнцаў.

Тэрарысты абралі раніцу — 7.00, калі прыхаджане пачалі збірацца на малітву.

Мяркуючы па паведамленнях відавочцаў і паліцыі, двое ўзброеных мужчын здолелі незаўважанымі падысці да ўваходу ў сінагогу, дзе стаялі яўрэі, што збіраліся на малітву.

Тэрарысты выхапілі зброю — пісталет, нажы, а адзін пачаў размахваць вострай сякерай. Перад уваходам было мала месца — з двух бакоў стаялі прыпаркаваныя аўтамабілі.

Таму нападнікам удалося параніць досыць вялікую колькасць людзей. Затым яны забеглі ўнутр сінагогі і напалі на людзей, якія былі ўнутры.

Відавочцы казалі, што нападнікі крычалі «Алах Акбар». Іх твары былі закрытыя хусткамі.

Супрацоўнік службы бяспекі адкрыў агонь з пісталета. Да яго далучыліся супрацоўнікі паліцыі. У выніку два нападнікі былі забітыя. Па папярэдніх дадзеных, абодва былі арабамі, верагодна, палесцінцамі.

Палесцінскі ісламісцкі рух ХАМАС, якое дзейнічае ў сектары Газа, ухваліў забойства прыхаджан, але устрымалася браць на сябе адказнасць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?