Каля 80% рэстаранаў і кафэ Мінска ўжо прынялі заказы на правядзенне пераднавагодніх і навагодніх мерапрыемстваў,
Пра гэта паведамілі БелТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
Кошт пераднавагодніх карпаратываў і навагодніх мерапрыемстваў у кафэ і рэстаранах Мінска складае ад Br500 тыс. на чалавека і вышэй у залежнасці ад святочнага меню і забаўляльнай праграмы.
У некаторых аб'ектах грамадскага харчавання будзе дзейнічаць сістэма гнуткіх зніжак.
Так, асобныя сталічныя кавярні дадуць зніжкі ад 5% да 20% пры афармленні заказу на шэсць персон і больш, пастаянным кліентам пры правядзенні карпаратыўных мерапрыемстваў, свята ў вызначаныя дні. Плануецца, што пачынаючы з 20 снежня штодня адзначаць калядныя і навагоднія святы ў кафэ і рэстаранах Мінска будуць каля 20 тыс. наведвальнікаў.





