У Беларусі 19 лістапада чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
У паўднёва-заходніх раёнах прагназуюцца дождж і мокры снег, слабы галалёд. Вецер будзе паўднёва-ўсходні 5-10 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да мінус 6 градусаў, па ўсходзе будзе мінус 7—9.
Днём чакаецца ад мінус 2 да 4 градусаў цяпла.





