Сума чыстых стратаў арганізацый Мінска за студзень—верасень гэтага года склала 3 трлн. 410,7 млрд. рублёў, што ў 1,9 разу больш, чым за аналагічны леташні перыяд, паведамляе галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы. 

Паводле вынікаў студзеня—верасня стратнымі былі 308 арганізацый (18% ад агульнай колькасці падуліковых арганізацый). За такі ж перыяд 2013 года са стратамі працавалі 205 арганізацый (12%). 

Удзельная вага стратных арганізацый склала: у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы — 5% (у студзені—жніўні 2014 года — 0%); у прамысловасці — 25,5% (15,6%); будаўніцтве — 16,7% (10,5%); гандлі — 23,8% (17,9%); гатэлях і рэстаранах — 31,8% (15,2%); на транспарце — 18,4% (13,6%); у сувязі — 15% (5%); фінансавай дзейнасці — 14,3% (0%); у сферы аперацый з нерухомай маёмасцю, арэнды і аказання паслуг спажыўцам — 7,6% (6,2%); адукацыі — 11,4% (11,4%); ахове здароўя і сферы аказання сацыяльных паслуг — 18,8% (6,3%); сферы аказання камунальных паслуг — 21,6% (13,5%). 

Рэнтабельнасць продажу за студзень—верасень 2014 года склала 7% і павялічылася ў параўнанні са студзенем—вераснем 2013 года на 0,4 працэнтнага пункта. За верасень 2014 года рэнтабельнасць продажу склала 6,7%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?