Украіна збіраецца да 1 снежня адправіць перадаплату за расійскі газ.
Пра гэта заявіў міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрый Продан, перадае Reuters.
«Закупка пачнецца з надыходам халадоў. Магчыма, да 1 снежня ўжо пачнем. Пакуль сітуацыя не крытычная», — сказаў міністр. Паводле яго слоў, Кіеў захоўвае план купіць да канца года да 1,5 мільярда кубаметраў газу. Ён адзначыў, што ў падземных сховішчах зараз назапашаныя 15,2 мільярда кубаметраў.





