Падзенне ВУП Украіны па выніках года можа скласці каля 7% з-за канфлікту на ўсходзе краіны, заявіў украінскі прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк.

«Сярод негатыўных навінаў — скарачэнне нашага ВУП, які патэнцыйна можа знізіцца на мінус 7%», - сказаў прэм'ер.

Аднак, паводле яго слоў, ёсць і «пазітыўныя навіны». У прыватнасці, аграрны сектар дэманструе да 5% росту па выніках года. Акрамя таго, Украіна паднялася ў рэйтынгу лёгкасці вядзення бізнесу Сусветнага банка «Doing Business» адразу на 16 пазіцый.

Спадар Яцанюк адзначыў, што ўкраінскі ўрад чакае стабілізацыі эканомікі ўжо ў першым паўгоддзі 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?