Амерыканскі крыміналіст Вінсэнт дзі Маё пацвердзіў гіпотэзу, згодна з якой галандскі мастак Вінсэнт ван Гог быў забіты, а не здзейсніў самагубства, як прынята меркаваць. Такую выснову эксперт зрабіў на аснове сваіх даследаванняў.

Дзі Маё, які лічыцца адным з лепшых у свеце прафесіяналаў-крыміналістаў, быў ключавым сведкам па справе Джорджа Цімермана, які застрэліў афраамерыканскага падлетка Трэйвана Марціна. Крыміналіст вывучыў характар агнястрэльнага ранення мастака і адзначыў, што ён проста фізічна не мог нанесці яго сабе сам.

Першая версія аб забойстве Ван Гога з'явілася яшчэ ў 2011 годзе, калі амерыканскія гісторыкі-мастацтвазнаўцы Стывен Найфех і Грэгары Уайт Сміт высунулі здагадку, што мастак быў смяротна паранены адным з падлеткаў, якія рэгулярна складалі яму кампанію ў піцейных установах.

Да гэтага версія самагубства не аспрэчвалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?