Савелаўскі суд Масквы задаволіў пазоў музыканта Андрэя Макарэвіча да пісьменніка Аляксандра Праханава і спагнаў з апошняга 500 тысяч рублёў (каля 11 тыс. даляраў) кампенсацыі.
Падставай для пазову Макарэвіча стала публікацыя Праханава «Певцы и подлецы» ў газеце «Известия» ад 18 жніўня, у якой пісьменнік заявіў, што сваім выступам на Данбасе артыст «натхніў» ўкраінскіх вайскоўцаў бамбіць Данецк. У нататцы Праханаў напісаў, што Макарэвіч выступіў перад украінскімі вайскоўцамі ў горадзе Славянску.
У сваім пазове Макарэвіч заявіў, што інфармацыя, агучаная Праханавым, не адпавядае рэчаіснасці. Артыст зазначыў, што выступаў не перад вайскоўцамі, а перад украінскімі бежанцамі, і яго выступ праходзіла не ў Славянску, а ў Святагорску.





