Міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін, генеральны дырэктар Бізнэс-школы ІПМ Павел Данэйка.
Данэйка энергічна дыскутаваў са Снапковым.
Снапкоў перагаварыў і з Карагіным.
Павел Данэйка быў у цэнтры ўвагі.
Выступае міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.
Таццяна Марыніч, кіраўніца групы кампаній BELBIZ.
Брус Бакнэл, пасол Яе Вялікасці.
Скот Роланд, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі.
У сталічным гатэлі «Рэнесанс» адбылося адкрыццё Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі. Са сваімі выступамі да прысутных звярнуліся Таццяна Марыніч — кіраўнік групы кампаній BELBIZ, Брус Бакнэл — пасол Вялікай Брытаніі ў Беларусі, Скот Роланд — часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі.
Удзел замежных дыпламатаў быў рознабаковы. Генеральны партнёр Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва (Global Enterpreneurship Week, GEW) у Беларусі — Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці.
Арганізатарамі выступілі група кампаній BEL.BIZ, Агенцтва «Бізнес-навіны» Doingbusiness.by і Рэспубліканская Канфедэрацыя прадпрымальніцтва.
На Форуме плануецца абмеркаваць пытанні пабудовы прадпрымальніцкай эканомікі, фінансавання малога і сярэдняга бізнесу, развіцця інавацыйных прадуктаў і лідэрства.
Беларусь далучылася да Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва (GEW) у чацвёрты раз. Агулам ён праходзіць 17—23 лістапада ў 150 краінах. На працягу гэтага тыдня ў Мінску адбудзецца больш за 30 мерапрыемстваў, у якіх возьмуць удзел прадпрымальнікі, лідары бізнесу, міжнародныя эксперты, дыпламаты, прадстаўнікі фінансавых інстытутаў, бізнес-саюзаў, уладаў. Беларускія і замежныя эксперты правядуць майстар-класы, трэнінгі і канферэнцыі, прысвечаныя лідэрства і кіраванні персаналам, схемах прыцягнення кліентаў, тэхналогіях прасоўвання брэнда, бізнес-этыкету і шмат чаму іншаму. Поўную праграму тыдня можна пабачыць тут.





