Кобрынскія следчыя распачалі ў дачыненні да 17-гадовага навучэнца 3-га курса Кобрынскага ліцэя, крымінальную справу за схіленне да ўжывання псіхатропных рэчываў пяцярых непаўналетніх.

Падлетка затрымалі і перадалі міліцыі члены ліцэйскага моладзевага атрада аховы правапарадку.

Малады чалавек арыштаваны. У дачыненні да яго 2 кастрычніка была заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 328 КК РБ (незаконнае без мэты збыту захоўванне псіхатропных рэчываў), а 17 лістапада дадалося яшчэ адно. Як было ўстаноўлена, 22 верасня каля 16.30 каля каля будынка каледжа па вуліцы Дзяржынскага ён схіліў да ўжывання асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва пяцярых непаўналетніх. Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Пасля ўжывання аднаго з хлопцаў прыйшлося шпіталізаваць.

Затрымалі навучэнца яго аднагодкі, чальцы ліцэйскага моладзевага атрада аховы правапарадку. Маладыя людзі «скруцілі» юнака і перадалі міліцыі. Пазней усе трое МААПаўцаў былі ўзнагароджаныя Кобрынскім РАУС.

У адміністрацыі ліцэя дадалі, што вучань, які знаходзіцца пад следствам, з праблемнай сям'і. Малады чалавек неаднаразова збягаў з хаты.

«Мы змагаліся за яго і рабілі ўсё, каб яго ўтрымаць, шукалі для яго падпрацоўкі, стараліся пастаянна яго чымсьці заняць», — згадваюць у навучальнай установе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?